Мінскі праграміст забяспечыў «Нашай Ніве» салодкае жыццё
Такога салодкага грузу «Наша Ніва» яшчэ ніколі не атрымлівала. Мінскі праграміст Раман Х. перадаў Рэдакцыі 10 кг цукерак. Кожны такі падарунак абавязвае нас працаваць лепш.
Бывае, і на нас находзіць паняверка. Але вось такія жэсты надаюць веры і ў сябе, і ў нашу справу.
***