БЕЛ Ł РУС

Радзькоў: Патэнцыял «Белай Русі» як грамадскага аб'яднання яшчэ не вычарпаны

19.01.2018 / 11:15

Nashaniva.com

Патэнцыял «Белай Русі» як грамадскага аб'яднання яшчэ не вычарпаны. Пра гэта сёння заявіў старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў на ІІІ з'ездзе аб'яднання ў Мінску, паведамляе БелТА.

«Белая Русь» глядзіць на жыццё краіны з агульнадзяржаўных і агульнанародных пазіцый, сказаў ён.

«Паколькі ідэалагічным стрыжнем «Белай Русі» была і застаецца падтрымка палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, то дзейнасць арганізацыі не факусуюць вакол барацьбы за ўладу. Гэта дае магчымасць аб'яднанню узважана глядзець на ўсе працэсы з агульнадзяржаўных, агульнанародных пазіцый», — сказаў Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, «Белая Русь» стала агульнанацыянальным народным рухам. «Гэта пляцоўка для дыялогу прадстаўнікоў розных груп, аб'яднанняў, партый, арыентаваных на супрацоўніцтва з уладай», — заявіў Радзькоў.

Ніводнага намёку на пераўтварэнне «Белай Русі» ў палітычную партыю ён не зрабіў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула