БЕЛ Ł РУС

Фэрэра-Вальднэр: Як пазытыўныя індыкатары, так і нэгатыўныя элемэнты

30.09.2008 / 15:1

Nashaniva.com

Камісарка па замежных сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседства, Бэніта Фэрэры-Вальднэр, зрабіла заяву аб выбарах у Беларусі.

Камісарка па замежных сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседства, Бэніта Фэрэры-Вальднэр, зрабіла заяву аб выбарах у Беларусі. Заява была распаўсюджана Дэлегацыяй Эўракамісіі ў Беларусі, у тым ліку і на беларускай мове:
«У апошнія месяцы мы ўбачылі і прывіталі некаторыя пазітыўныя зрухі ў Беларусі, у тым ліку вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і запрашэнне АБСЕ/БДІПЧ да назірання за парламенцкімі выбарамі 28 верасня.

Я ўзяла да ўвагі папярэднія высновы Місіі па назіранні за выбарамі (МНВ) АБСЕ/БДІПЧ, якія ўтрымліваюць як пазітыўныя індыкатары, так і некаторыя негатыўныя элементы.

Вельмі важна, каб МНВ быў дазволены поўны доступ да далейшых стадыяў выбарчага працэсу, і мы будзем ўважліва вывучаць Выніковы даклад МНВ.

Я заклікаю ўрад Беларусі ўступіць у дыялог з АБСЕ/БДІПЧ наконт таго, якім чынам ажыццявіць іх рэкамендацыі.

Зараз для ЕС важна падумаць, як нам найлепш развіваць адносіны з Беларуссю, яе ўрадам і яе народам. Гэтае развіццё адносінаў павінна ўключаць шляхі ўмацавання павагі да дэмакратычных прынцыпаў, вяршэнства права і правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула