БЕЛ Ł РУС

Узбекістан і Кітай просяць адкрыць у сябе кафедры беларускай мовы

1.02.2018 / 19:0

Nashaniva.com

Замежныя ВНУ хочуць ствараць у сябе кафедры беларускай мовы, паведаміў на прэс-канферэнцыі прарэктар па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Сяргей Ходзін, паведамляе «Мінск-Навіны».

У БДУ звярталіся з аднаго з узбекскіх універсітэтаў з просьбай дапамагчы адкрыць кафедру беларускай мовы. Такая ж просьба паступіла і з Пекінскага універсітэта замежных моў.

БДУ аказвае падтрымку Цэнтрам беларускай мовы і культуры ва ўкраінскіх, азербайджанскіх і казахстанскіх універсітэтах. А ў Латвіі, Польшчы і Літве працуюць беларускамоўныя школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула