БЕЛ Ł РУС

Цэнтральны паскаральнік Falcon Heavy разбіўся пры пасадцы

7.02.2018 / 9:7

Nashaniva.com

Цэнтральны блок ракеты Falcon Heavy, запушчанай кампаніяй SpaceX з касмадрома на мысе Канавэрал, не змог прызямліцца на марскую платформу і разбіўся. Пра гэта паведаміла выданне The Verge і пазней пацвердзіў заснавальнік SpaceX Ілан Маск.

Па словах мільярдэра, запуск Falcon Heavy прайшоў практычна бездакорна, за выключэннем дадзенага інцыдэнту. Частка ракеты звалілася ў ваду на хуткасці каля 500 км/г, прамазаўшы міма пасадачнай платформы на 100 метраў.

Удалося захаваць два дадатковыя паскаральнікі, якія здзейснілі паспяховую пасадку на наземных платформах.

Чытайце таксама:

Маск паказаў, як выглядае Зямля з запушчанага да Марса аўтамабіля

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула