Цэлая Віцебшчына кажа не «смецце» і не «мусар» — тады як? Глядзіце, якія ёсць варыянты КАРТА
Паводле атласа гаворак, на поўначы Беларусі карысталіся трэцім па папулярнасці словам, якое абазначае смецце: «шума». Чулі пра такое?
Цікава, што ў слоўніках узгадваецца яшчэ слова «шушамець», але яго сярод варыянтаў няма. Затое ёсць іншыя цікавыя словы, глядзіце падрабязней на карце:
Гэтая карта з Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак была складзена даследчыцай Юзэфай Мацкевіч.