БЕЛ Ł РУС

Беларускаму спеваку, што зрабіў фурор на ўкраінскім тэлешоу «Голас краіны», забаранілі ўезд ва Украіну

23.06.2018 / 20:46

nn.by

Паўфіналісту папулярнага ўкраінскага тэлешоу «Голас краіны», беларускаму спеваку Міхаілу Сасунову (Michael Soul) забаранілі ўезд ва Украіну. Пра гэта хлопец распавёў у інстаграме, паведамляе Еўрарадыё.

«Паважаныя падпісчыкі. Здымаю, напэўна, самую жахлівую відэа-гісторыю ў сваім жыцці. Але як ёсць. Мне паставілі поўную забарону на ўезд ва Украіну на тры гады. Таму мае выбачэнні перад усімі. Я цяпер на мяжы, таму што мяне высадзілі. Гэта жахліва. Мае выступы ў Кіеве і Адэсе адмяняюцца. Я вас вельмі люблю», — ледзь не са слязьмі на вачах расказвае Сасуноў. Прычыну адмовы хлопец не тлумачыць.

Міхаіл Сасуноў — адзін з самых цікавых маладых беларускіх поп-выканаўцаў. У 2016 годзе ў складзе дуэту «The Em» стаў фіналістам нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Як бэк-вакаліст ездзіў на «Еўрабачанне» ў Кіеў з Naviband.

Яго выступ падчас сляпых праслухоўванняў у апошнім сезоне «Голаса краіны» выклікаў фурор. Да беларуса павярнуліся ўсе чатыры трэнеры, хлопец абраў Ціну Караль.

Летась у падобную сітуацыю трапіў яшчэ адзін беларускі артыст — Макс Корж. Каржу таксама адмовілі ва ўездзе ва Украіну нібыта з-за яго былых выступаў у Крыме. Аднак музыка напісаў заяву ў пэўныя інстытуцыі, і забарона была знятая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула