БЕЛ Ł РУС

Журавіны

31.10.2008 / 16:6

Фотакор Нашай Нівы Юлія Дарашкевіч выправілася па журавіны з жанчынамі з вёскі Боркі, што на Ганцаўшчыне.

Растуць журавіны на балотах. Для мяне шлях па ягады выдаўся нялёгкі — ад дарогі, дзе мы кінулі машыну, да месца, дзе растуць журавіны, ішлі больш за гадзіну. У гумовых ботах, па вадзе. Затрымаешся на хвілінку — багна цягне ўніз. Пакуль выпрастаеш адну нагу, другая ўжо ў балоце.

Жанчыны з вёскі Боркі ходзяць па журавіны амаль штодня, ад верасьня да першага сьнегу. Набіраюць па 20, а некаторыя нават па 40 кілаграмаў за раз. Затым здаюць ягады, у вёсцы ёсьць нарыхтоўчы пункт. Хто мае сілы, вязе на продаж у буйныя гарады — у Менску на Камароўцы кілаграм ягады каштуе ад 3500 да 5000 рублёў.

Праца надзвычай цяжкая, але як жыць, калі пенсія 200-300 тысячаў?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула