Бальныя танцы
І чаму іх называюць спартовымі? За Чэмпіянатам сьвету назірала фотакарэспандэнтка НН.
На выходных у менскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па спартовых танцах. У межах яго адбыўся Адкрыты чэмпіянат Беларусі, а таксама Чэмпіянат Сьвету сярод Юніораў ІІ - першы спабор такога ўзроўню ў Беларусі. Беларуская пара ўзяла срэбра. Адкрывала мерапрыемства намесьніца кіраўніка адміністарацыі Лукашэнкі Натальля Пяткевіч.
Натальля Пяткевіч (на фота справа) курыруе ў Беларусі спартовыя танцы. За занадта доўгую прамову на адкрыцьці Чэмпіянату яе некалькі разоў асьвісталі гледачы.
Золата Чэмпіянату сьвету ўзяла расейская пара з Валгаграду Яўген Кузін и Валерыя Агик'ян
Беларусы Андрэй Ахметшын и Анастасія Грыгарэнка - другія