БЕЛ Ł РУС

У офісах TUT.by і БелаПАН ператрусы, затрыманыя рэдактары

7.08.2018 / 9:30

nn.by

Рэдактараў абвінавачваюць у тым, што яны заходзілі на сайт дзяржаўнага агенцтва БелТА па старым паролі платнага доступу. 

Ад раніцы 7 жніўня два паверхі офісаў партала TUT.by, размешчаных у БЦ Omega Tower, ачапілі супрацоўнікі спэцслужбаў.

Следчы камітэт расследуе абсурдную справу за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, які пацягнуў істотную шкоду.

Мяркуецца, што галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава, а таксама выпускаючы рэдактар Ганна Калтыгіна і рэдактар аддзела «Грамадства» Улляна Бабаед карысталіся «левым» доступам да платнага акаўнта дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Яны затрыманыя.

Аналагічныя прэтэнзіі сілавікоў ёсць да выдавецтва «Беларуская навука» і да інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. У БелаПАНе затрыманая журналістка Таццяна Каравянкова, якая піша пра палітыку.

Як паведамілі «Нашай Ніве» супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, у іх офісе таксама адбываецца ператрус.

Абсурд узмацняецца тым, што платны доступ да БелТА фактычна нічым не адрозніваецца ад бясплатнага. 

У офісы TUT.by у бізнэс-цэнтры Omega Tower, размешчаным на праспекце Дзяржынскага, 57, нікога не пускаюць. Усярэдзіне адбываюцца ператрусы і канфіскоўваюцца дакументы. Уласнік партала Юрый Зісер пакуль сітуацыю не каментуе.

Тут.бай — самы папулярны інфармацыйны партал Беларусі. 

Чытайце таксама: Рэдактарак TUT.by затрымалі на трое сутак

Дырэктарка БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»

Аддзел маркетынгу БелТА: Платны доступ? У нас няма прэйскуранта

Бяляцкі: Ператрусы ў Tut.by і БелаПАН — мэтаскіраваная палітыка, каб трымаць беларусаў у страху і дэзынфармацыі

Юры Зісер: Гэта не справа супраць TUT.by, размова ідзе пра некалькіх супрацоўнікаў

У рэдакцыі газеты «Навука» таксама ператрус

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула