Ліпень 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ
«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за ліпень 2018 года.
Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за ліпень «Наша Ніва» мела 6 696 000 праглядаў.
Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы, напрыклад, Google Analytics налічыў на 10% больш.
Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.
Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.
У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за чэрвень 2018 года.
У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.
Адзначым важную тэндэнцыю апошніх месяцаў: некаторыя са СМІ набіраюць добрую статыстыку за кошт шчыльнай супрацы з расійскімі агрэгатарамі. Гэта дадае расійскую аўдыторыю, але колькасць чытачоў у Беларусі застаецца такой самай.
Similarweb не называе гэтыя выданні беларускімі, бо доля карыстальнікаў з Беларусі ў іх меншая за 50%.
У гэтым месяцы беларускіх карыстальнікаў было менш, чым расійскіх, у «Беларускага партызана», «Салідарнасці», «Советской Белоруссіі», «Інтэкс-прэса», СТБ, «Аргументаў і фактаў». Гэтыя СМІ пазначаны зорачкамі
Для параўнання, у ТUT.by, «Анлайнера», «Нашай Нівы» доля карыстальнікаў.з Беларусі складае 75-80%.
Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за ліпень 2018 года, мільёнаў
| № | Сродак масавай інфармацыі | прагляды старонак (у мільёнах) |
| 1 (1) | Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша | 110,52 |
| 2 (2) | Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі | 41,23 |
| 3 (3) | Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі | 7,96 |
| 4 (4) | Belaruspartisan.by+.org / Белорусскій партізан | 7,42* |
| 5 (6) | NN.by / Наша Ніва | 6,70 |
| 6 (5) | Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) | 6,64 |
| 7 (14) | Gazetaby.com / Салідарнасць | 6,40* |
| 8 (8) | By.tribuna.com / Трыбуна | 5,42 |
| 9 (7) | Naviny.by / Навіны | 5,13 |
| 10 (12) | Sb.by / Советская Белоруссія | 4,88* |
| 11 (9) | Sputnik.by / Спутнік Беларусь | 4,19 |
| 12 (11) | S13.ru (Гродна) | 4,03 |
| 13 (10) | Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія | 3,8 |
| 14 (13) | Belta.by / БелТА | 3,63 |
| 15 (14) | Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) | 3,30 |
| 16 (16) | Virtualbrest.by / Віртуальный Брест | 2,80 |
| 17 (18) | Udf.by | 2,75 |
| 18 (17) | Citydog.by | 2,74 |
| 19 (22) | Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) | 2,50* |
| 20 (19) | Ctv.by / СТБ | 2,39* |
| 21 (20) | Belnovosti.by / Белорусскіе новості | 2,17 |
| 22 (23) | Belsat.eu / Белсат | 1,61 |
| 23 (21) | Куку.org | 1,40 |
| 24 (24) | Svaboda.org / Радыё Свабода | 1,26 |
| 25 (26) | Aif.by / Аргументы і факты | 1,04* |
| 26 (27) | Ont.by / АНТ | 1,01 |
| 27 (28) | Ej.by / Ежедневнік | 0,77 |
| 28 (29) | Interfax.by / Інтерфакс | 0,73 |
| 29 (30) | Euroradio.by / Еўрарадыё | 0,63 |
| 30 (—) | Kurjer.info / Інфа-Кур'ер (Слуцк) | 0,60 |