«Іскандэры» могуць зьявіцца і ў Беларусі
Пра гэта заявіў сёньня дырэктар па асаблівых даручэньнях «Расаборанэкспарту» Мікалай Дземідзюк.
Пра гэта заявіў журналістам у Маскве дырэктар па асаблівых даручэньнях расейскага «Расабаронэкспарту» Мікалай Дземідзюк.
Адказваючы на пытаньне пра магчымасьць паставак апэратыўна‑тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» у Беларусь, Мікалай Дземідзюк адзначыў, што паміж іх прыёмам на ўзбраеньне і экспартнымі пастаўкамі за мяжу можа быць пэўная паўза.
Дырэктар па асаблівых даручэньнях расейскага «Расабаронэкспарту» заявіў журналістам,
што расейскі бок выканае пляны паставак апэратыўна‑тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» у Беларусь.
Ён адзначыў: «Мы паставім усё, што яны захочуць», — дадаўшы, што «няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку ўзбраеньняў у Беларусь». Таксама ён адзначыў, што зь беларускімі вытворцамі ідзе «добрае супрацоўніцтва» па прыцэлах для танкаў і БМП.
Нагадаем, раней расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў пра намер разьмясьціць ракетныя комплексы гэтага тыпу на заходнім кірунку ў Калінінградзкай вобласьці ў якасьці супрацьвагі амэрыканскай сыстэме проціракетнай абароны ў Эўропе.