БЕЛ Ł РУС

Крытыкі ў захапленні ад мінскай «Саламеі»

8.09.2018 / 13:28

nn.by

«Наша «Саламея» сапраўды выдатная. І цнатлівая. У ёй няма ні крыві, ні сэксу, — піша ў «Беларусі сегодня» Юлія Андрэева.

Таццяна Траццяк спявае і грае Саломею апантана, горача, галавакружна. Здаецца, яна ўсё сваё жыццё чакала гэтай кароннай ролі», — адзначае Андрэева.

«Саламея» пакінула магутнае ўражанне. Яскравая, відовішчная сцэнаграфія, шмат арыгінальнага ў рэжысуры Міхаіла Панджавідзэ. Танец сямі покрываў абсалютна цнатлівы. Для святочных канцэртаў і дзіцячых ранішнікаў, — піша ў сябе ў фэйсбуку Таццяна Мушынская. — Шчырае захапленне Таццянай Траццяк (Саламея) і Уладзімірам Пятровым (Прарок). А фінальная сцэна вар'яцтва Саламеі — найвышэйшы клас акцёрскага майстэрства», — падсумоўвае яна.

Варта дадаць, што ўвага да спектакля такая, што зала Оперы на генеральным прагоне была запоўненая да апошняга крэсла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула