БЕЛ Ł РУС

Найбагацейшы паляк гатовы інвэставаць у Беларусь

19.11.2008 / 16:38

Nashaniva.com

Польская кампанія «Кульчык Холдынг» прапануе свой удзел у будове вугальнай электрастанцыі ў Беларусі.

Польская кампанія «Кульчык Холдынг» прапануе свой удзел у будове вугальнай электрастанцыі ў Беларусі.

Праект ацэньваецца на суму каля 1 мільярдаў даляраў. Плянуецца, што часткова станцыя будзе працаваць менавіта на польскім вугалі.

Уладальнікам фірмы «Кульчык Холдынг» зьяўляецца паляк Ян Кульчык, які ў апошніх польскіх рэйтынгах заняў першае месца сярод найбагацейшых асоб краіны.

Папярэдняя дамоўленасьць, датычная вугальнай станцыі, была дасягнутая паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі й польскай кампаніяй на беларускім інвэстыцыйным форуме ў Лёндане.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула