БЕЛ Ł РУС

«НН» 100 гадоў з вамі

2.12.2005 / 03:34

Nashaniva.com

Хто спагадае справе адраджэньня нашага народу, няхай падтрымае нашу працу і падпішацца на «Нашу Ніву».

Хто спагадае справе адраджэньня нашага народу, няхай падтрымае нашу працу і падпішацца на «Нашу Ніву».

Зь Беларусі і Літвы (ад нашых карэспандэнтаў)

Зь Менску

Толькі ў жыдоўскай харальнай сынагозе была паніхіда (экзэквя) па Л.М.Талстым. Было і шмат хрысьціян.

Мікола Камароўскі

Лісты ў рэдакцыю

Пасылаю «Нашай Ніве» і ўсім яе супрацоўнікам сардэчнае, шчырае прывітаньне з далёкай Украіны, куды закінула мяне доля. Тут, здалёка ад сваёй Маткі-Беларусі, адзінай духоўнай сцэпкай з сваёй роднай зямліцай зьяўляецца газэціна «НН»: калі яе чытаеш, тады душой, здаецца, пералятаеш на беларускі пясок і глей, у сваю родную вёску, дзе радзіўся, правёў найлепшыя дні свайго жыцьця…

Цьвёрда веру, што наша родная Беларусь дачакаецца лепшых сьвятлейшых дзён у сваім цяжкім жыцьці!

Янук Журба, Екацярынаслаў (сёньня Днепрапятроўск. — «НН»)

№49. 3 сьнежня 1910

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула