БЕЛ Ł РУС

Блогерку выгналі з Луўра праз смелае дэкальтэ

12.11.2018 / 15:28

Nashaniva.com

@mewsha

Аўстралійскую мадэль і моднага блогера Ньюшу Сіех выгналі з Луўра праз занадта смелую сукенку. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

У Instagram-акаўнце 25-гадовай Сіех з'явілася фатаграфія, дзе яна стаіць у чорнай міні-сукенцы з глыбокім выразам. «Учора ахоўнік спыніў мяне ля ўвахода ў Луўр з-за вонкавага выгляду. Ён скрывіўся, паслаў агідныя жэсты ў мой адрас і з нянавісцю ў вачах загадаў мне прыкрыцца», — распавяла дзяўчына ў stories і дадала, што гэты выпадак «разбіў ёй сэрца».

Многія падпісчыкі ўхвалілі рашэнне ахоўніка, называючы мадэль «прастытуткай». «Яна, мабыць, пераблытала Луўр з шопінг-молам», — выказваліся яны ў каментарах да здымка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула