БЕЛ Ł РУС

Čerykaŭ, а не Cherikov!

2.01.2019 / 21:57

Андрэй Дынько

У Чэрыкаве пачалі будаваць вялізную сонечную электрастанцыю. Добра! Будуць працоўныя месцы на дэпрэсіўным памежжы з Расіяй. Будуць з толкам выкарыстаныя забруджаныя Чарнобылем землі. І будзе электрычнасць, якая не залежыць ад імпартных энерганосьбітаў. Тройчы добра!

Але, землякі: на лацінцы ваш горад пішацца як Čerykaŭ! Гэта норма, стандарт, зацверджаны Акадэміяй навук.

Годзе ўжо транслітараваць БЕЛАРУСКІЯ геаграфічныя назвы з расейскай. У нас Беларусь, а не Расія.

(Па-кітайску праверыць некампетэнтны, на жаль.)

Чытайце таксама: Інструкцыя па транслітарацыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула