БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пойдзе на шосты тэрмін, але задумаўся пра змены ў Канстытуцыі

1.03.2019 / 16:47

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці заявіў, што ў шосты раз будзе балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

«Зыходзячы з цяперашняга майго стану, а таксама краіны і адносін да мяне, я не змагу не вылучыць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта», — сказаў беларускі лідар.

Таксама Лукашэнка выказаўся за прыняцце новай канстытуцыі. На яго думку, неабходна ўзмацніць выканаўчую і заканадаўчую галіны ўлады. Паводле слоў Лукашэнкі, гэта адбудзецца раней, чым праз 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула