БЕЛ Ł РУС

Cвятлана Алексіевіч: Мая родная мова — беларуская

28.05.2019 / 12:14

Nashaniva.com

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч запэўніла, што падчас перапісу насельніцтва назаве беларускую мову роднай. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю «Белсату»:

«Вядома ж, я — беларуска. І гэта мая родная мова — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаўляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчуваю беларускай, беларуская зямля — ​​мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы на ​​тое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — ​​Беларусь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула