Бамонд пляткарыць, што Станюта і Гуркоў разышліся. Гуркоў: Тыдзень таму размаўлялі пра вяселле!
Ходзяць чуткі, што адна з самых прыгожых спартыўных пар — баксёр і вакаліст Brutto Віталь Гуркоў і гімнастка Меліціна Станюта — разышліся. «Наша Ніва» пазваніла Гуркову, каб распытаць.
Фота з інстаграма Віталя Гуркова.
«Наша Ніва»: Кажуць, што ваша сэрца свабоднае зараз, што ваша пара з Меліцінай распалася.
ВГ: Хто кажа? Пакажыце мне таго чалавека. Чуткі? Цікава…
«НН»: То бок гэта напряўда?
ВГ: Маё сэрца занятае. Толькі тыдзень таму размаўлялі аб вяселлі! Не хвалюйцеся, калі ласка. Усё вельмі добра.