БЕЛ Ł РУС

Аўстрыя дазволіла экстрадыцыю ўкраінскага магната Фірташа ў ЗША

16.07.2019 / 14:10

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на прэс-службу міністэрства юстыцыі Аўстрыі.

Адзначаецца, што такое рашэнне прынята пасля кансультацый з міністэрствам замежных спраў краіны з улікам інтарэсаў і міжнародных прававых абавязацельстваў Аўстрыі.

Пытанне экстрадыцыйнага арышту і наступнай дастаўкі ўкраінца ў Злучаныя Штаты ў цяперашні час вырашае Зямельны суд Вены.

Фірташ пакуль застанецца ў Аўстрыі. Адвакаты алігарха падалі хадайніцтва аб аднаўленні судовага разгляду справы аб экстрадыцыі.

Пакуль суд не прыме рашэнне па гэтым хадайніцтве, выдача ЗША адкладзеная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула