БЕЛ Ł РУС

Мужчыны забілі аднавяскоўца‑ падпальшчыка

30.01.2009 / 11:12

Nashaniva.com

Пракуратура Жыткавіцкага раёна праводзіць расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да трох мужчын, падазроных у забойстве жыхара вёскі Пухавічы.

Пракуратура Жыткавіцкага раёна праводзіць расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да трох мужчын, падазроных у забойстве жыхара вёскі Пухавічы.

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле крымінальнага вышуку Жыткавіцкага РАУС, у дачыненні да забітага жыхара вёскі 1965 года нараджэння раней была распачата крымінальная справа — ён падазраваўся ва ўчыненні трох падпалаў у роднай вёсцы ў лістападзе—снежні 2008 года. Мужчына шэсць разоў быў судзімы.

Сын адной з жанчын, маёмасць якой пацярпела пры пажары, і два яго знаёмыя 1974 і 1980 гадоў нараджэння вырашылі адпомсціць падпальшчыку.
31 снежня 2008 года яны забілі падазронага, а труп схавалі каля вадаёма недалёка ад вёскі Білеў.

Труп быў знойдзены 6 студзеня, праз чатыры дні падазроныя былі затрыманы. У дачыненні да іх распачата справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Алена Германовіч,

Фота на галоўнай старонцы photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула