БЕЛ Ł РУС

Apple прызнаў, што праз праграму Siri праслухоўвалі карыстальнікаў

2.08.2019 / 9:43

Nashaniva.com

Кампанія Apple прыпыніла праграму кантролю якасці Siri, пры якой староннія кампаніі праслухоўваюць запыты карыстальнікаў да галасавога памочніка, піша tjournal.ru са спасылкай на заяву кампаніі.

У канцы ліпеня 2019 года адзін з падрадчыкаў распавёў Guardian, што да супрацоўнікаў, якія займаюцца кантролем якасці Siri, часта трапляюць запісы з канфідэнцыйнай медыцынскай інфармацыяй, дадзенымі аб наркагандлі, а таксама запісы пар, якія займаюцца сэксам.

Прадстаўнік Apple заявіў, што падрадчыкі праслухоўвалі менш за 1% ад галасавых запытаў, а самі запісы доўжыліся некалькі секунд. Спецыялісты не мелі доступу да інфармацыі аб Apple ID карыстальніка, чый запыт праслухоўвалі. Яны ацэньвалі, запусцілі Siri наўмысна ці памылкова, і сачылі, ці дарэчна электронны памочнік адказваў на зададзеныя пытанні.

У Apple таксама адзначылі, што перагледзяць праграму кантролю якасці Siri. Кампанія паабяцала выпусціць абнаўленне, якое дазволіць карыстальнікам самім выбіраць, хочуць яны адпраўляць запыты на праверку ці не.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула