БЕЛ Ł РУС

Суд пакінуў без змены апраўдальны прысуд у дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ

16.08.2019 / 17:32

Мінскі гарадскі суд у апеляцыйным парадку праверыў законнасць і абгрунтаванасць апраўдальнага прысуду ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача.

Апраўдальны прысуд пакінулі без змяненняў нягледзячы на ​​пратэст пракуратуры.

Суд першай інстанцыі 19 ліпеня прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым. Ён быў апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Генпракуратура не пагадзілася з такім рашэннем, таму быў прынесены апеляцыйны пратэст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула