БЕЛ Ł РУС

Маскоўскія ўлады выкарысталі імя Цімы Беларускіх, каб адцягнуць моладзь ад апазіцыйнага мітынгу

29.08.2019 / 16:30

Nashaniva.com

У Расійскім саюзе моладзі абвясцілі, што 31 жніўня ў Маскве, адначасова з чарговай апазіцыйнай акцыяй пратэсту супраць нядопуску кандыдатаў на выбары ў маскоўскую думу, выступяць папулярныя расійскія і замежныя артысты, у тым ліку Ціма Беларускіх. Такім чынам гарадскія ўлады хочуць адцягнуць моладзь ад апазіцыйнай акцыі. Гэта ўжо не першы раз, калі падчас акцый у Маскве праводзяць масавыя бясплатныя фэсты з удзелам поп-зорак.

Аднак аказалася, што Ціма Беларускіх абверг удзел у канцэрце 31 жніўня ў Маскве падчас пратэстаў. Пра гэта «Мядузе» паведаміла прадстаўніца спевака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула