Памятаеце камуніста Клішэвіча, які біўся з Дашкевічам на адкрыцці помніка Леніну? Будзе праўладным супернікам Канапацкай
Стаў вядома імя праўладнага кандыдата па Кастрычніцкай акрузе №97 Мінска, на якой на папярэдніх выбарах пераможцай была абвешчана Ганна Канапацкая.
Апазіцыйная дэпутатка спрабуе пераабрацца, а яе апанентам стане першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Сяргей Клішэвіч.
Ён праславіўся ў 2016 годзе, калі паўдзельнічаў у штурханіне каля новага помніка Леніну.
За наступныя гады Клішэвіч прасунуўся па кар'ернай лесвіцы.