БЕЛ Ł РУС

Мытны камітэт распавёў пра «шліфоўку дэталяў» інтэграцыі з Расіяй

24.10.2019 / 16:46

Nashaniva.com

У Расіі і Беларусі агульная нарматыўная база мытнага кантролю, таму пры сінхранізацыі расійскага і беларускага заканадаўстваў у гэтай сферы застаецца толькі «шліфаваць дэталі». Пра гэта заявіў РБК старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на Міжнародным мытным форуме ў Маскве.

«Дай бог, каб усе міністэрствы і ведамствы так праінгтэграваліся, як зрабіла мытня. У нас адзіны ёсць агульны Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза, адзіны мытны тарыф. Унутры Еўразійскага саюза мытнага кантролю няма, межы скасаваныя», — заявіў Сянько. «З пункту гледжання інтэграцыі і збліжэння ў нас праца праведзена найбольш эфектыўна, застаецца толькі дэталі шліфаваць», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, у іншых міністэрстваў і ведамстваў, верагодна, больш працы па інтэграцыі. «А ў нашай сферы поўнае паразуменне», — сказаў кіраўнік беларускай мытні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула