Сотні юнакоў сабраліся на раздачу халяўных бургераў расійскім рэперам Цімаці ФОТА
Бургернай Black Star Burger, якая адкрылася ў мінскім Dana Mall, валодае расійскі рэпер Цімаці. У гонар адкрыцця Цімаці прыехаў у Мінск, каб асабіста раздаваць бясплатныя бургеры. На раздачу сабралася шмат моладзі. Ніводзін выбарчы мітынг такога натоўпу не сабраў.
У інтэрнэце гэты ажыятаж многія каментуюць негатыўна. «Страчанае пакаленне», — напісаў адзін з удзельнікаў тэлеграм-чата «Кульгавы д'ябал». «Застаецца яшчэ бліны з лапаты есці», — дадае другі.