БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ў Вене павячэраў з Курцам. Ён выйграў выбары, але пакуль не канцлер

13.11.2019 / 8:36

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў Вене ў фармаце рабочай вячэры правёў сустрэчу са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам, піша БелТА.

Курц — былы канцлер, які падаў у адстаўку на фоне палітычнага крызісу, выйграў чарговыя парламенцкія выбары, але пакуль фармуе кааліцыю. 

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі буйнога бізнэсу.

Раней як 12 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перамовы з Федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам, наведаў аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула