Актывіст Пятро Маркелаў выйшаў на волю пасля 14 сутак арышту
Фота Ірыны Арахоўскай, Белсат
Моладзевы актывіст Пятро Маркелаў, пакараны 14 суткамі адміністратыўнага арышту за здымкі на выбарчым участку, 23 снежня выйшаў на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, піша Белсат.
Сустракаць Пятра прыйшлі паплечнікі з «Моладзевага блоку», грамадскія актывісты і праваабаронцы.
«Самае горшае ў ЦІП — не фактычныя ўмовы, а стаўленне супрацоўнікаў», — сказаў Маркелаў.
Падчас мінулых парламенцкіх выбараў Маркелаў быў назіральнікам на ўчастку №286 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыбыў нарад міліцыі. Пасля непрацяглай размовы на назіральніка надзелі кайданкі і павезлі ў аддзел міліцыі. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.