БЕЛ Ł РУС

У рацэ Свіслач у Мінску знайшлі сумку з парэшткамі чалавека

3.01.2020 / 9:29

Nashaniva.com

дапоўнена

2 студзеня апоўдні ў сталічную міліцыю звярнуліся супрацоўнікі камунальнай службы, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны патлумачылі, што дасталі з ракі спартыўную сумку з парэшткамі канцавін чалавека, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Ідзе следства.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Забойства». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула