БЕЛ Ł РУС

«Слава заступніку!» Прэзідэнт Туркменістана некалькі гадзін спяваў і працаваў дыджэем пад усеагульнае ўсхваленне ВІДЭА

4.01.2020 / 15:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў выступіў у якасці дыджэя на навагоднім шоу, паведамляе Радыё Азатлык.

Кіраўнік дзяржавы ўстаў за дыджэйскі пульт, выканаў некалькі песень, праспяваў разам з туркменскімі выканаўцамі і падыграў ім на музычных інструментах.

Бердымухамедаў спяваў і працаваў дыджэем некалькі гадзін у навагоднюю ноч. На вечарыне прысутнічалі галоўныя палітыкі і артысты рэспублікі, якія ўсхвалялі Аркадага («Заступніка»). Прадстаўленне транслявала дзяржаўнае тэлебачанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула