БЕЛ Ł РУС

Адзін з карпусоў 6-й бальніцы перапрафілююць пад «шпіталізацыю кантактных асоб» па каранавірусе

17.03.2020 / 15:40

Nashaniva.com

Пра гэта Мінздароўя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

«У сувязі з перапрафіляваннем аднаго з карпусоў 6-й гарадской бальніцы Мінска пад шпіталізацыю кантактных асоб у шпіталі не будзе ажыццяўляцца прыём грамадзян.

Лагістыка:

Пацыенты-дзеці з траўмамі будуць дастаўляцца ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Пацыенты з траўматалагічнай паталогіяй (у залежнасці ад стану) — у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі або ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Акрамя таго, пацыенты з траўмай кісці таксама будуць дастаўляцца ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Захоўваецца праца кругласутачнага траўмапункта ў гарадской паліклініцы № 19 і цэнтральнай раённай паліклініцы №2.

Кансультатыўны кабінет Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі будзе працаваць на базе 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула