БЕЛ Ł РУС

Як праходзіць працэдура ўзяцця мазка на каранавірус

24.03.2020 / 12:40

Сяргей Гезгала

Інфікаваны каранавірусам пацыент, які вядзе свой тэлеграм-канал з мінскай інфекцыйнай бальніцы, расказаў, як адбываецца працэдура ўзяцця пробы на каранавірус.

«Бяруць дзве доўгія ватовыя палачкі. Адну ўстаўляюць глыбока ў нос, моцна труць — вельмі непрыемна, з вачэй адразу ліюцца слёзы, у некаторых з носа ідзе кроў, — піша хлопец. — Іншую ўстаўляюць у горла і труць. Таксама не самая прыемная працэдура».

Усяго ў Беларусі было зроблена ўжо больш за 20 тысяч тэстаў на каранавірус, выяўлены 81 яго носьбіт.

Усяго ў свеце ад Covid-19 памерла ўжо больш за 16500 чалавек.

Чытайце таксама: Магілёвец прыляцеў з Германіі і праз 3 дні памёр ад пнеўманіі. Каранавіруса не знайшлі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула