БЕЛ Ł РУС

Апублікаваная зводка МНС з лічбай інфіцыраваных каранавірусам у кожнай з абласцей 

2.04.2020 / 10:16

Nashaniva.com

Папярэднія звесткі Міздароўя пра колькасць інфіцыраваных каранавірусам, апублікаваныя 1 красавіка, змяшчалі інфармацыю пра 215 чалавек (плюс памерлых).

Гэта была інфармацыя па стане на 0:01 1 красавіка.

Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў зводку МНС, якая ўдакладняе звесткі Мінздароўя. У ёй указваецца колькасць хворых на каранавірус па рэгіёнах:

Яшчэ раз падкрэслім, што дадзеная зводка змяшчае звесткі па стане на канец дня 31 сакавіка.

На працягу 1 красавіка колькасць выпадкаў павялічылася. Так, структуры Мінздароўя распаўсюдзілі інфармацыю пра выяўленне хворага на Брэстчыне.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», атрыманай з розных крыніц, за 1 красавіка колькасць захварэлых у Мінску вырасла са 102 да 158 чалавек. Звестак з іншых абласцей па стане на 1 красавіка мы пакуль не маем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула