БЕЛ Ł РУС

Афіцыйная статыстыка: у Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавіруса

7.04.2020 / 16:25

Nashaniva.com

Па стане на 7 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавіруса, паведамляе Мінздароўя.

Шпіталізаваныя 794 чалавекі, 54 выпісаныя, 13 памерлі.

На базе БелТА запрацаваў сайт з інфармацыяй пра каранавірус. На ім прыведзеныя звесткі па рэгіёнах.

Праведзена 43 тысячы тэстаў.

Па стане на панядзелак было зафіксавана 700 выпадкаў, такім чынам, прырост за суткі склаў 161 чалавек, або 23%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула