БЕЛ Ł РУС

Facebook выдаліў мільёны допісаў, звязаных з махлярствам наконт каранавіруса

13.05.2020 / 0:18

Nashaniva.com

Facebook заявіў, што з 1 сакавіка выдаліў 2,5 мільёна допісаў, у якіх паведамлялася аб продажы масак, сродкаў дэзынфекцыі і тэстаў COVID-19, піша Bloomberg.

Для гэтага кампанія абапіралася на тую ж тэхналогію распазнання малюнкаў, якую выкарыстоўвае для продажы зброі і наркотыкаў. Facebook прыйшлося хутка навучаць свой штучны інтэлект.

У некаторых допісах, напрыклад, прапаноўвалі піць адбельвальнік у якасці лекаў.

У перыяд з кастрычніка 2019 года па сакавік 2020 года каля 90% выдаленага кантэнту Facebook было выяўлена праграмным забеспячэннем, а не справаздачамі карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула