БЕЛ Ł РУС

Найлепшы! Мукавозчык сёлета выйграў яшчэ і «Залатое пяро»

26.05.2020 / 18:57

БЮ

Беларускі саюз журналістаў апублікаваў вынікі свайго творчага конкурса «Залатое пяро». Агулам атрымалі 32 заяўкі, з іх выбралі 17 пераможцаў.

У намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» адразу два лаўрэаты. Гэта аглядальнік «Советской Белоруссіі» Андрэй Мукавозчык і галоўны рэдактар нясвіжскай раёнкі Дзмітрый Яшчанка.

Аўтарскі праект Мукавозчыка — гэта калонкі «Накіпела», у якіх ён у хамскай манеры завочна змагаецца з незалежнымі медыя і апазіцыяй.

Сёлета ў скандальна вядомага Мукавозчыка добра ідуць карты — у пачатку месяца ён выйграў конкурс «Залатая літара», які арганізуе Міністэрства інфармацыі.

Андрэй Мукавозчык, скрыншот з эфіра СТБ.

Чытайце таксама:

Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі

Таго самага Мукавозчыка прызналі найлепшым аглядальнікам краіны

«Спасіба, дзеда, за бяседу». Стась Карпаў адказвае Мукавозчыку

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула