БЕЛ Ł РУС

Базанаў пра Нацыянальны стадыён: Калі будзем мець такую арэну, то 100% выйграем права на правядзенне фіналу Лігі чэмпіёнаў

1.07.2020 / 9:28

Nashaniva.com

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў лічыць, што з пачаткам будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ў нашай краіны вырастуць шанцы атрымаць права на правядзенне матчу топ-узроўню, піша Tribuna.com.

Праект, фота Дзмітрыя Брушко

— Мы вельмі шмат заяўлялі для правядзення нейкага добрага футбольнага [матчу] з удзелам нашай краіны. Дапусцім, фіналу Лігі Еўропы, Лігі чэмпіёнаў, Суперкубка Еўропы. І практычна нам увесь час адмаўлялі, бо ў нас няма такога стадыёна. І калі мы будзем такі мець, то думаю, што мы 100 адсоткаў можам лічыць, што мы выйграем, — сказаў Базанаў у эфіры «Беларусь 1».

Учора стала вядома пра тое, што на гатовай пляцоўцы па вуліцы Ванеева ў Мінску з 1 ліпеня пачнуцца работы па ўзвядзенні футбольнага стадыёна, разлічанага на 33 тысячы месцаў. Здача аб'екта чакаецца ў канцы 2023 года. Праект па будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыёна ажыццявіўся пры падтрымцы Кітая, які вылучыў для будаўніцтва арэны і басейна міжнароднага стандарту па вул. Кальварыйскай 240 мільёнаў даляраў бязвыплатнай дапамогі.

Раней АБФФ неаднаразова падавала заяўкі на правядзенне топ-матчаў, аднак заяўка Беларусі не вытрымлівала канкурэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула