БЕЛ Ł РУС

Міністр Луцкі: Пазаўчора ён вёў вяселлі, сёння — карпаратыў, а заўтра — ён палітычны дысідэнт са статусам тэлевядучага

9.07.2020 / 16:5

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ, піша БелТА.

На думку міністра, тэлеканалам трэба сыходзіць ад стварэння забаўляльнага кантэнту ўласнымі сіламі. Правільней выступаць заказчыкамі гэтага прадукту. А выканаўцамі павінны быць спецыялізаваныя творчыя майстэрні, прадакшн-студыі, «і тады не прыйдзецца, дарэчы, нам чырванець за ўсякага роду шоўменаў, якія сёння ў грамадстве неапраўдана пазіцыянуюць сябе як журналісты дзяржтэлебачання, што перакаваліся або раптам празрэлі. Пазаўчора ён вёў вяселлі, учора латарэйны розыгрыш, сёння — карпаратыў у рэстаране, а заўтра ён палітычны дысідэнт са статусам тэлевядучага дзяржканала. Давайце ад гэтага пазбаўляцца», — звярнуў увагу міністр.

Чытайце таксама: 

Дзмітрыя Кахно з «Удачы ў прыдачу» знялі з эфіру. За тое, што абурыўся свавольствам АМАПа

Вядучы СТБ звольніўся з канала, раней ён асудзіў затрыманні людзей у сталіцы

«Наступае момант, калі ты кажаш сабе: «Стоп, хопіць». Вядучы АНТ патлумачыў, чаму адхрысціўся ад канала 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула