БЕЛ Ł РУС

Ждановічы, Стайкі, Заслаўе Мінскага раёна: Агромны паток людзей на ўчастках, ад 15 да 30% з белымі стужкамі ў першай палове дня 

9.08.2020 / 13:9

Nashaniva.com

Карэспандэнты «Нашай Нівы» пабывалі на ўчастках у Ждановічах і Стайках Мінскага раёна. Агромны паток людзей на ўчастках, ад 15 да 30 % з белымі стужкамі ў першай палове дня.

Назіральнікі ў Стайках налічылі зранку стужкі ў 26 са 175 выбарцаў, якія прайшлі міма іх.

У Ждановічах стужкі былі ў 31 выбарца са 100 падчас прысутнасці карэспандэнта НН.

Мінскі раён, Заслаўе, 45 участак, чарга чалавек 20. Назіральнікі, якія сядзяць на вуліцы, кажуць, што іх не запусцілі, нават з акрэдытацыяй, спадзяюцца, што на падлік дапусцяць. 815 прайшло людзей за сёння, з іх амаль 200 з лентамі. (на 13:36).

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць у другой палове дня. Частка яе прыхільнікаў у знак салідарнасці адзяваюць на руку белыя стужкі.

А гэта кадр з мінскага метро, абед:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула