У розных раёнах Мінска стаяць чэргі, каб ініцыяваць адкліканне дэпутатаў ФОТЫ
Чытачы дасылаюць фоты, як у розных раёнах Мінска стаяць чэргі, каб ініцыяваць адкліканне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На фота мікрараён Каскад, Уручча, Брылевічы, ля кінатэатра Кіеў, у Масюкоўшчыне і Каменнай Горцы.
Нагадаем, пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў раней прапанавала Каардынацыйная рада.
Кожны грамадзянін мае права даць ацэнку дзеянням свайго дэпутата і ініцыяваць яго адкліканне, калі той не выконвае належныя функцыі.
Тое ж самае прапануецца ажыццявіць у дачыненні да дэпутатаў мясцовых саветаў.