БЕЛ Ł РУС

ЗША папярэдзілі аб санкцыях супраць Мінска з-за сітуацыі з Калеснікавай

9.09.2020 / 7:19

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа паведаміў, што Вашынгтон сумесна з партнёрамі разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да Мінска ў сувязі з сітуацыяй вакол чальца Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, паведамляе Reuters.

«ЗША ў каардынацыі з нашымі партнёрамі і хаўруснікамі разглядаюць дадатковыя мэтавыя санкцыі для забеспячэння адказнасці тых, хто ўдзельнічае ў парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіях у Беларусі», — заявіў Пампеа.

Паводле яго слоў, Вашынгтон глыбока занепакоены паведамленнямі аб тым, што адбываецца ў дачыненні да Калеснікавай і іншых членаў Каардынацыйнай рады, у тым ліку Антона Раднянкова і Івана Краўцова.

Дзяржсакратар заклікаў улады Беларусі спыніць гвалт у дачыненні да свайго народа, вызваліць усіх затрыманых, у тым ліку грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава, а таксама «ўступіць у канструктыўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускага грамадства».

Раднянкоў і Краўцоў расказалі, як пакінулі Беларусь і як Калеснікава парвала свой пашпарт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула