Баскетбалістку Алену Леўчанка асудзілі на 15 сутак
абнаўляецца
Фота з сацыяльных сетак
Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанка. Яе адвезлі ў Ленінскі РУУС. Яе тэлефон у цяперашні час выключаны.
Знаёмыя паведамляюць, што сёння раніцай Алена Леўчанка патэлефанавала адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміла, што яе затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы) і вязуць у Ленінскі РУУС у сувязі з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах.
Спачатку РУУС факт знаходжання Леўчанка адвакату не пацвердзіла. Пазней адвакат сказаў, што яна цяпер на Акрэсціна.
Раней Алена актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзення паўторных выбараў, яна таксама ўваходзіла ў свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікам і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы.
12:10
Алену Леўчанка будуць судзіць па двух артыкулах: 23.34 «Парушэнне парадку правядзення массавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Пад турмой на Акрэсціна сабраліся людзі, яны чакаюць суда над Аленай Леўчанкай. Прыйшлі некалькі журналістаў, экс-тэнісістка Вольга Барабаншчыкава, футбаліст (міні-футбол) Сяргей Падалінскі.
Суд адбываецца дыстанцыйна — па відэасувязі. Пасля пачатку працэсу Леўчанка папрасіла прыцягнуць адкавата, пасля чаго быў аб'яўлены перапынак для таго, каб спартсменка магла паразмаўляць з абаронцам.
Пасяджэнне адкрытае. На яго прыйшло каля 30 чалавек.
12:55
Алену Леўчанку судзяць за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» 27 верасьня. Паводле пратакола, каля 16:10 на праспекце Машэрава ў Мінску Леўчанка несла ў руках плякат «Народ — чэмпіён».
Алена Леўчанка віны не прызнае: «Я цэлы дзень гуляла. Я не памятаю, дзе я была канкрэтна ў канкрэтны час»
13:08
Рапарт на Алену Леўчанка напісаў лейтэнант Скараходаў з Ленінскага РАУС. Ён не змог прысутнічаць на працэсе, просьба адваката выклікаць і дапытаць Скараходава была адхілена.
Абвінавачванне будуецца на фота Леўчанка ў газеце «Прэсбол» і ў інстаграме.
Рашэнне суда будзе аб'яўлена ў 14:15.
14:30
У выніку прысуд — 15 сутак
Вольга Барабаншчыкава
Сяргей Падалінскі
Вольга Хіжынкова
Экс-галкіпер нацыянальнай зборнай і былы трэнер варатароў Васіль Хамутоўскі
Суд пераносілі спачатку на 12.00, пасьля на 12.15, адваката спачатку не дапускалі да затрыманай
Як у Беларусі прымушаюць маўчаць спартоўцаў. Вялікае інтэрв'ю Алены Леўчанка. ВІДЭА
{POLL#1024}