БЕЛ Ł РУС

Літва ўсё ж адклікае пасла ў Беларусі для кансультацый

5.10.2020 / 20:54

Nashaniva.com

Літва прыняла рашэнне аб адклiканнi свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый.

Вільнюс прыме «адэкватныя люстраныя меры», калі Мінск па-ранейшаму будзе настойваць на скарачэнні дыпперсаналу балтыйскай рэспублікі.

«Нашай мэтай з'яўляецца максімальнае захаванне дыпламатычных кантактаў. Пра гэта мы апавясцілі і беларускі бок, з якім дамовіліся, што часовае адкліканне амбасадара для кансультацый паслужыць памяншэнню напружанасці і будзе спрыяць захаванню дыпламатычнага прадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў», — адзначыў у паведамленні кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства Лінас Лінкявічус.

Паводле яго слоў, рашэнне аб адклiканнi амбасадара прынята пасля абмеркавання гэтага пытання з Варшавай.

Нядаўна прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў, што Мінск адклікае для кансультацый сваіх паслоў у Польшчы і Літве. Гэта ж прапанавана зрабіць Варшаве і Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула