БЕЛ Ł РУС

Дар'я Домрачава: З выбачэннямі да мяне ніхто не звяртаўся

13.10.2020 / 11:27

Nashaniva.com

Сёння раніцай Дар'я Домрачава пракаментавала жорсткае затрыманне свайго брата і сітуацыю ў краіне ў цэлым.

Мікіта Домрачаў, kp.by

На пытанне Sport.tut.by, ці звярталіся да яе або да Мікіты беларускія ўлады па гэтым пытанні, ці не прапаноўвалі якую-небудзь дапамогу, яна адказала так:

— З выбачэннямі, альбо з нейкімі тлумачэннямі не, да мяне ніхто не звяртаўся, наколькі я ведаю, да Мікіты таксама не.

Мікіту Домрачава вельмі жорстка затрымалі ў нядзелю ў Мінску. Ён ехаў на ровары. З РУУС яго на хуткай даставілі ў бальніцу, раніцай ён з'ехаў дадому, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула