Акцыя сабатажу на чыгунцы пад Мінскам? Невядомыя нацягнулі дрот між рэйкамі
Невядомыя нацягнулі дрот між рэйкамі каля Калядзіч, у выніку быў прыпынены рух.
«В Мачулищанский ОМ Минского РУВД 26 октября в 8 утра поступило сообщение от диспетчера ст. Колядичи о том, что на 482 и 485 км перегона Колядичи — Осеевка неизвестные лица установили на рельсы проволоку. Осуществлено экстренное торможение электропоезда, следующего по маршруту Руденск — Минск. По данному факту проводится проверка», — паведамляе мінская абласная міліцыя.
Нацягнуты дрот замыкае аўтаматыку, яна ўспрымае сітуацыю як «дарога занятая» і на ўчастак нельга прыняць цягнік. Менавіта таму электрычка і спынілася.