БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 чыноўнікаў

6.11.2020 / 17:29

Nashaniva.com

Віктар Лукашэнка (справа) і Лідзія Ярмошына на сустрэчы «актыву» з Аляксандрам Лукашэнкам. Скрыншот з відэа.

Еўрасаюз пашырыў санкцыйны спіс па Беларусі і ўвёў абмежаванні супраць Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Пад санкцыі акрамя Лукашэнкі трапілі яшчэ 14 беларускіх чыноўнікаў. Абмежаванні прадугледжваюць забарону наведвання краін ЕС і замарожванне еўрапейскіх актываў.

Санкцыі таксама ўведзены ў дачыненні да Віктара Лукашэнкі, Ігара Сяргеенкі, Івана Церцеля, Рамана Мельніка, Івана Наскевіча, Аляксея Волкава, Сяргея Аземшы, Андрэя Смаля, Андрэя Паўлючэнкі, Ігара Бузоўскага, Наталлі Эйсмант, Сяргея Зубкова, Андрэя Раўкова і Пятра Міклашэвіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула