Лукашэнка адправіў кіраўніка Мытнага камітэта паслом у Кітай
Юрый Сянько, БелТА
Лукашэнка сёння зрабіў некалькі прызначэнняў сярод дыпламатаў.
Цікава, што кіраваць беларускай місіяй у Кітаі стане старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.
Нагадаем, што былы міністр абароны і дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў стаў паслом у Азербайджане, а экс-генпракурор Аляксандр Канюк — у Арменіі.