БЕЛ Ł РУС

Павел Лёгкі звольнены з пасады першага намесніка міністра інфармацыі

2.12.2020 / 09:26

Nashaniva.com

Павел Лёгкі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра інфармацыі. Адпаведны ўказ падпісаў прэм'ер Раман Галоўчанка.

«Савет міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе: назначыць у парадку пераводу Лёгкага Паўла Мікалаевіча саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі», — гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 2003 па 2013 Лёгкі ўзначальваў прэс-службу прэзідэнта. На пасаду намесніка міністра інфармацыі яго прызначылі ў студзені 2018 года, праз чатыры месяцы ён атрымаў павышэнне і заняў пасаду першага намесніка.

Цікава, што з 2013 па 2018 год ён займаў пасаду саветніка-пасланніка пасольства Беларусі ў Маскве і адказваў за інфармацыйныя пытанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула